K-pop

K-pop (кэй-поп, /keɪ pɔp/, абрэвіятура ад англ. Korean pop; кар. 가요 каё) — музычны жанр, які ахоплівае мноства стыляў поп-музыкі Паўднёвай Карэі, уключаючы розныя напрамкі танцавальнай музыкі, электрапоп, хіп-хоп і сучасны рытм-н-блюз. Паводле аўтара амерыканскага музычнага часопіса Rolling Stone, K-pop ўяўляе сабой «сумесь моднай заходняй музыкі і высокаэнергетычнага японскага попа» і «палюе за галовамі слухачоў пры дапамозе паўторных „цаплялак“, часам на англійскай мове». K-pop «ідзе па лініі змешвання стыляў, спалучае і спевы, і рэп, і робіць асаблівы націск на выступы на сцэне і магутныя візуальныя эфекты». K-pop — гэта не проста музыка, K-pop ператварыўся ў субкультуру, якая карыстаецца папулярнасцю сярод маладых людзей ва ўсім свеце. Дзякуючы Інтэрнэту і даступнасці лічбавага кантэнту, K-pop дасягае неймаверна шырокай аўдыторыі.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search